Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дональд Трамп сустрэнецца з  Уладзімірам Пуціным і Сі Цзіньпінам у Кітаі

14.11.2026 10:20
Пры гэтым абмяркоўваць вайну ва Украіне амерыканскі прэзідэнт не плануе, бо Кітай не ўдзельнічае ў перамовах пра яе завяршэнне.
Дональд Трамп сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным і Сі Цзіньпінам у Кітаі REUTERS/Andrei Bok/File Photo/File Photo

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 19 лістапада правядзе трохбаковую сустрэчу з дыктатарам Расіі Уладзімірам Пуціным і старшынёй Кітая Сі Цзіньпінам. Перамовы пройдуць у Шэньчжэне падчас саміту АТЭС.

Адной з галоўных тэм стане скарачэнне ядзерных арсеналаў. Паводле прэс-сакратаркі Белага дома Алівіі Уэйлз, Трамп лічыць распаўсюджванне ядзернай зброі сур’ёзнай пагрозай. Пры гэтым абмяркоўваць вайну ва Украіне амерыканскі прэзідэнт не плануе, бо Кітай не ўдзельнічае ў перамовах пра яе завяршэнне.

Таксама лідары могуць закрануць вайну ў Іране. У Белым доме не чакаюць ад сустрэчы канкрэтных дамоўленасцяў, але называюць яе першым крокам да дыялогу пра абмежаванне ядзерных узбраенняў.

Перад трохбаковымі перамовамі Дональд Трамп асобна сустрэнецца з Сі Цзіньпінам. У парадку дня — гандлёвыя дамоўленасці, пастаўкі рэдказямельных металаў і экспартныя абмежаванні ЗША на тэхналогіі. Асобная сустрэча расійскага дыктатара і прэзідэнта ЗША не запланаваная.

pap/эж